6 траўня 2024, панядзелак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія фанаты «Океана Эльзи» падтрымалі Еўрамайдан

7

Флэш-моб салідарнасці з украінцамі прайшоў на канцэрце «Океана Эльзи».

Беларускія фанаты рок-гурта разгарнулі плакаты з надпісам на беларускай мове «Украін, мы з вамі», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Фота: «Комсомольская правда в Беларуси»

Пакуль публіка спрабавала даехаць да «Менск-Арэны», за кулісамі ніякага ажыўлення не назіралася, музыканты прыехалі своечасова, адпачывалі ў грымёрках, Святаслаў Вакарчук трохі пагутарыў з прэсай. Праўда, яшчэ больш хрыплаватым голасам, чым звычайна, прызнаўся, што крыху прыхварэў, а яшчэ арганізатары папрасілі не задаваць пытанняў пра тое, што зараз робіцца на кіеўскім Майдане.

Тое, чаго не змаглі зрабіць журналісты, змагла зрабіць публіка, якая грунтоўна падрыхтавалася да канцэрту і дыялогу з украінцамі. Прыхільнікі прыйшлі з размаляванымі сіне-жоўтай фарбай тварамі і з надпісамі на лістах паперы «Украіна, мы з табой!». Праўда, фанаты прызналіся, што вялікую частку плакатаў у іх забралі на ўваходзе.

Вакарчук надпісы заўважыў і адразу сказаў: «Вы не супраць, калі сёння мы будзем размаўляць на ўкраінскай мове? Такі вось у мяне сёння настрой!». Зала выбухнула апладысментамі, зрэшты, яны не сціхалі 2,5 гадзіны выступлення і вытрымалі нават чатыры бісы, на якія выходзілі музыкі.

«Дзякуй вам, беларусы! - крыкнуў Святаслаў Вакарчук зале на развітанне. - Ваша падтрымка патрэбная не толькі нам, але і ўсёй краіне. Але мы ведаем - усё будзе добра!»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках