6 траўня 2024, панядзелак, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прайшоў «Марш салідарнасці» з украінскім народам

2
У Варшаве прайшоў «Марш салідарнасці» з украінскім народам

У маршы ўзялі ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек, у тым ліку беларусы.

«Кіеў - Варшава агульная справа» - такім лозунгам 8 снежня ў польскай сталіцы пачаўся «Марш салідарнасці» з украінскім народам, у якім узялі ўдзел каля 2 тысяч чалавек, сярод якіх былі не толькі ўкраінцы, але і палякі, і беларусы.

Калона прайшла з Замкавай плошчы па цэнтральных вуліцах Варшавы ў напрамку Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Польшча, паведамляе сайт typical.if.ua.

Перад мітынгоўцамі выступілі дэпутат Еўрапарламента Павел Коваль і многія свядомыя палякі, якія на працягу гэтых дзён падтрымлівалі ўкраінцаў на Варшаўскім Еўрамайдане. Дэпутат польскага сейма Міхал Шчэрба звярнуўся да ўкраінцаў у Варшаве праз тэлефон, таму што цяпер знаходзіцца на кіеўскім Еўрамайдане, дзе разам з украінскім народам адстойвае яго права быць еўрапейскай дзяржавай. Дэпутат польскага сейма Марцін Свянціцкі не толькі выступіў перад мітынгоўцамі, але і на працягу ўсяго маршу ішоў з украінскім сцягам на плячах, выкрыкваючы «Слава Украіне! - Героям Слава».

У Варшаве прайшоў «Марш салідарнасці» з украінскім народам
У Варшаве прайшоў «Марш салідарнасці» з украінскім народам
У Варшаве прайшоў «Марш салідарнасці» з украінскім народам
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках