banner1 banner1 banner1

12.02.2013

«Бедным» чыноўнікам рэзка павысілі зарплаты важная навіна 144

11:26, — Палітыка

«Бедным» чыноўнікам рэзка павысілі зарплаты

Віцэ-прэм'еры і міністры РБ, а таксама іншыя чыноўнікі атрымалі істотную прыбаўку да сваіх міністэрскіх заробкаў.

Прыбаўка адбылася за кошт рэзкага павышэння сумы ўзнагароджання на «другой працы» - прадстаўнік дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчага грамадства.

Згодна з указам №74 ад 8 лютага 2013 года нарматывы ўзнагароджання чыноўніка за нагляд над прадпрыемствам былі павышаныя з 6 да 20 базавых велічынь у квартал пры рэнтабельнасці прадпрыемства да 10% уключна; з 9 да 25 базавых велічынь - пры рэнтабельнасці ад 10% да 15% уключна ; з 15 да 45 базавых велічынь - пры рэнтабельнасці ад 15% да 25% уключна; з 18 да 55 базавых велічынь - пры рэнтабельнасці звыш 25%, піша АФН.

Самае вялікае павышэнне дадатковага заробку будзе ў чыноўнікаў, якія прадстаўляюць інтарэсы дзяржавы ў банках - нарматыў павышаны з 25 да 75 базавых велічынь у квартал.

Гэтым жа ўказам № 74 заканадаўча замацаванае права віцэ-прэм'ераў РФ на дадатковы заробак у камерцыйных прадпрыемствах.

«Прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў могуць таксама з'яўляцца намеснікі прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Рэспублікі Беларусь, і іх намеснікі...», - гаворыцца ў дакуменце.

Праўда, цяпер пры прызначэнні прадстаўнікоў дзяржавы ў банкі Саўміну прыйдзецца ўлічваць меркаванне Нацбанка РБ.

«Прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання банкаў, акцыі якіх належаць Рэспубліцы Беларусь, прызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным банкам», - гаворыцца ва ўказе.

Літаральна напярэдадні падпісання ўказу №74 Саўмін сваёй пастановай №85 ад 6 лютага 2013 года ўнёс новых членаў урада і міністраў у «ведамасць» на атрыманне дадатку да афіцыйнага акладу.

Так, віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «БПС-Ашчадбанк». У сваю чаргу віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц будуць карміцца за кошт ААТ «Белаграпрамбанк».

Нагадаем, што прэм'ер РБ Міхаіл Мясніковіч «падзарабляе» ў Банку развіцця, а першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка - у Прыёрбанку.

Варта адзначыць, што ўказам №74 прыкметна пашыраны паўнамоцтвы ўрада на кіраванне буйнымі прадпрыемствамі. Так, у выпадку адчужэння аб'екта нерухомасці або пакета акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці прадпрыемства з доляй дзяржавы больш за 50%, коштам звыш 10 тысяч базавых велічынь Саўміну больш не трэба ўзгадняць сваё рашэнне (пазіцыю) з Лукашэнкам.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (144)

Экспарт




Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.12.14  22.12.14
EUR13 320,0013 320,00
USD10 900,0010 900,00
RUB187,00187,00



Учора на сайце:

наведвальнікаў 254892
праглядаў 1335395

Папулярныя навіны

«Черная пятница» в Беларуси: Курс доллара - 14 150, евро - 17 400 (244588)

19.12, 12:33, — Эканоміка

Паніка ў Расеі: еўра вырас да 100 рублёў, даляр - да 80 (104476)

16.12, 15:43, — Эканоміка

Леанід Злотнікаў: Сапраўдная дэвальвацыя адбудзецца бліжэйшымі днямі (84082)

20.12, 8:25, — Эканоміка

Лукашэнка: Не трэба ахаць і вохкаць, рыхтуйцеся да Новага года і Калядаў (79907)

19.12, 14:55, — Грамадства

Фотафакт: «Зялёныя чалавечкі» у Менску (77899)

18.12, 18:52, — Палітыка

Доллар подскочил до Br11 500, в обменниках нет валюты (72193)

18.12, 16:08, — Эканоміка

Расея можа папрасіць Лукашэнку пакінуць пасаду (66513)

18.12, 15:51, — Палітыка

ААЦ закрыў папулярны сайт onliner.by (64343)

20.12, 17:52, — Палітыка

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (57833)

17.12, 11:08, — Украіна

Политолог: У Путина началась агония. В бешенстве он может начать наступление на Киев (53287)

15.12, 22:09, Олег Соскин, kyiv.osp-ua.info — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: