26 красавiка 2024, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Greenpeace: Абвальванне даху на ЧАЭС - дрэнны знак

12
Greenpeace: Абвальванне даху на ЧАЭС - дрэнны знак

Эколагі занепакоеныя абвальваннем некалькіх падвесных бетонных панэляў у непрацуючай машыннай зале Чарнобыльскай АЭС.

«Нават калі не памяняўся радыяцыйны фон, гэта трывожны сігнал», - заявіў «Інтэрфаксу» ў сераду кіраўнік энергетычнай праграмы «Грынпіс Расея» Уладзімір Чупроў.

«Гэта дрэнны сігнал - калі паваліліся панэлі ў машыннай зале, то ў прынцыпе няма гарантыі, што ў бліжэйшы час не пачне разбурацца саркафаг, пабудаваны ў 1986 годзе», - сказаў эколаг.

«Самая вялікая праблема саркафага - дробнадысперсны пыл, які назапашваецца ўнутры канструкцыі. Гэты пыл першапачаткова радыеактыўны. У выпадку яго распаўсюджвання ён будзе прадстаўляць небяспеку, распаўсюджваючыся на дзесяткі кіламетраў, магчыма лакальнае забруджванне. Тэрмін службы старога саркафага мінае, менавіта таму вядуцца працы па будаўніцтве новага», - адзначыў У.Чупроў.

Між тым, як раней паведамляла агенцтва, кіраўнік падкамітэту парламента Украіны па пытаннях пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы Валерый Кальчанка заявіў, што нічога страшнага з-за абрушэння падвесных бетонных панэляў у непрацуючай машыннай зале на Чарнобыльскай АЭС не адбылося.

«Частка даху ў машыннай зале паміж 4-м і 3-м энергаблокамі абвалілася ад снегу. Плошча абвалу 500-600 кв. метраў. На месцы ўжо працуюць выратавальнікі, міліцыя. Расчышчаюць снег, прыбіраюць завалы. Радыяцыйны фон у норме», - сказаў ён.

Машынная зала на ЧАЭС раней абслугоўвала ўсе 4 энергаблокі АЭС. Калі было прынятае рашэнне аб закрыцці станцыі, турбагенератары спынілі. Персанал станцыі перыядычна абследуе стан абсталявання. На момант абвальвання пліт людзей у зале не было.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках