26 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маладым хрысціянскім дэмакратам» адмовілі ў рэгістрацыі

5
«Маладым хрысціянскім дэмакратам» адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты».

Пра гэта паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Месяц таму Мінюст прыпыніў рэгістрацыю арганізацыі ў сувязі з патрабаваннем даць дадатковыя дакументы, у прыватнасці паперы, на якіх фіксавалася рэгістрацыя удзельнікаў з'езда, а таксама дамову аб арэндзе памяшкання для правядзення з'езда. У аргкамітэце аб'яднання палічылі, што перадача гэтых дакументаў у міністэрства не прадугледжаная заканадаўствам, а таму не сталі выконваць гэтае патрабаванне.

Нагадаем, устаноўчы з'езд арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» прайшоў у Менску 3 лістапада. На ім прысутнічалі 60 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Паводле статуту, МХД з'яўляецца рэспубліканскім моладзевым грамадскім аб'яднаннем, якое аб'ядноўвае грамадзян на добраахвотных пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў. МХД з'яўляецца свецкім і нерэлігійным аб'яднаннем, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю краіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках