19 красавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сведак у справе Варламава ціснуць

19
На сведак у справе Варламава ціснуць

Слуханні ў справе мадэльера Аляксандра Варламава працягнуліся ў судзе Ленінскага раёна Менска 13 лютага.

Сястра мадэльера - Рыма паведаміла «Радыё Свабода», што суд заслухоўвае сведак, якія праходзяць у гэтай справе:

«Сёння, калі я не памыляюся, апыталі сем сведак. Некаторыя з іх пачалі змяняць сведчанні. Амаль усе сведкі казалі пра ціск на іх з боку следчых.

Заўтра а 10-й гадзіне раніцы судовы працэс працягнецца. Зноў будуць апытваць сведак. Іх жа ў гэтай справе праходзіць 800.

Брат пачуваецца не вельмі добра. Я шукала для яго патрэбныя лекі».

Нагадаем, Варламаву выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, якія прадугледжваюць адказнасць за ўчыненне махлярства ў асабліва буйной суме (ч.4 арт.209 КК), крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйной суме (ч.3 арт.210), прысваенне маёмасці (ч. 2 арт.211), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч.1 арт.243), злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 424).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках