Кошт «камуналкі» будуць вызначаць выканкамы
28- 14.02.2013, 16:43
Выканаўчыя камітэты будуць рэгуляваць тарыфы на некаторыя віды камунальных паслуг.
Такія паўнамоцтвы на іх ускладаюцца новай Праграмай развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі да 2015 года, піша «Ежедневник».
У лік паслуг, што рэгулююцца мясцовымі ўладамі, увойдуць паслугі па тэхнічным абслугоўванні, капітальным рамонце жылых дамоў, водазабеспячэнню, водаадвядзенню (каналізацыі), карыстанню ліфтам і жылымі памяшканнямі.
Пры гэтым яны абавязаныя ўзгадняць змяненне коштаў з Мінэканомікі Беларусі.