Суд Нарвегіі прысудзіў жыхара Руанды да 21 года турмы за генацыд
2- 14.02.2013, 17:17
Нарвежскі суд прысудзіў выхадца з Руанды Садзі Бугінга да 21-га года турмы за ўдзел у масавым забойстве.
Згодна з заявай суда, Садзі Бугінга датычны да забойства ад адной да дзвюх тысяч чалавек у перыяд этнічных чыстак у Руандзе ў 1990-я гады. Суд знайшоў доказы таго, што ён аддаваў загады пра забойствы, перадае ВВС.
Сам абвінавачваны, які ўжо больш за дзесяць гадоў жыве ў Нарвегіі, адмаўляе сваё дачыненне да генацыду 1994 года ў Руандзе, ахвярамі якога сталі каля 800 тыс. чалавек. Каля 90% забітых належала да народнасці тутсі.