20 красавiка 2024, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Умовы Менска не выгадныя для інвестараў

7
Леанід Злотнікаў: Умовы Менска не выгадныя для інвестараў

Продаж малых прадпрыемстваў дае мала прыбытку, а продаж буйных - не заўсёды выгадны інвестарам.

Па словах эканаміста Леаніда Злотнікава, калі беларускія ўлады прапануюць такія гіганты прамысловасці, як «Белкалій», «МАЗ» або «Нафтан», то прадаюць невялікія пакеты акцый, якія не могуць задаволіць інвестара, перадае «Радыё Рацыя».

«Падводны камень у тым, што на такія буйныя прадпрыемствы салідны інвестар не прыйдзе, яму патрэбен кантрольны пакет. Калі прыйдзе, ён укладзе вялікія грошы, але ён хоча імі кіраваць, хоча мець іх ва ўласнасці. А калі ён мае 20% акцый, то ён не можа паўплываць ні на якія рашэнні. Проста грошы ўклаў, а імі кіраваць будзе дзяржава - эфектыўна, неэфектыўна, будзе аддача, не будзе аддачы - ад яго не залежыць», - заявіў эканаміст.

Буйная прыватызацыя разлічаная на самавітага інвестара, які патрабуе іншых умоў продажу, адзначае Леанід Злотнікаў.

Нагадаем, беларускі ўрад некалькі дзён таму заявіў, што мае намер прадаць каля 800 прадпрыемстваў, ужо складзены адпаведны спіс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках