19 красавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў не паклікалі на абмеркаванне чэмпіянату СНД

20
Беларусаў не паклікалі на абмеркаванне чэмпіянату СНД

18 лютага ў маскоўскім офісе «Газпрома» ідэю чэмпіянату абмеркавалі ўладальнікі і прэзідэнты клубаў расейскай прэм'ер-лігі.

Мяркуючы з атрыманых выяў, запрашаць да абмеркавання праекта Аб'яднанага чэмпіянату СНД удзельнікаў з трэціх краін Расея і Украіна пакуль не збіраюцца. Хоць яшчэ не так даўно дырэктар АНО «Аб'яднаны чэмпіянат у футболе» Валерый Газаеў катэгарычна сцвярджаў адваротнае, паведамляе TUT.BY.

Размовы пра цікавасць да яго з боку барысаўскага БАТЭ дагэтуль застаюцца размовамі. У інтэрв'ю «Спорт дзень за днём» старшыня ўправы беларускай каманды Анатоль Капскі падкрэсліваў, што ён гатовы «размаўляць з прадстаўнікамі аргкамітэта». З тых часоў новай інфармацыі не з'яўлялася. Афіцыйную пазіцыю клуба ў пытанні чытайце тут - «БАТЭ назваў ініцыятыву «Газпрома» аб стварэнні чэмпіянату былых рэспублік СССР цікавай».

Тым часам, паведамляюць СМІ, федэрацыя футбола Украіны выступіла супраць стварэння і правядзення чэмпіянату СНД. На думку кіраўніка гэтай арганізацыі Анатоля Канькова, удзел у міждзяржаўным турніры будзе лічыцца парушэннем прынцыпаў і патрабаванняў статутаў ФІФА і УЕФА.

Дадамо, раней супраць чэмпіянату СНД таксама выступіў прэзідэнт ФІФА Зэп Блатэр. «ФІФА - гэта арганізацыя са структурай піраміды, у якой важную ролю граюць клубы. Клубы павінны арганізоўваць клубныя спаборніцтвы, але ўнутры нацыянальных федэрацый гэта палітыка ФІФА і ўсёй сусветнай футбольнай сям'і. Мы ніколі не будзем пераглядаць межы нацыянальных ліг. Стварэнне лігі СНД немагчымае, гэта ідзе насуперак прынцыпам ФІФА, а такога не будзе», - сказаў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках