26 красавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цесаком» зоймецца Следчы камітэт

50
«Цесаком» зоймецца Следчы камітэт

Матэрыялы крымінальнай справы расейскага неанацыста Максіма Марцінкевіча, які вядомы пад мянушкай «Цесак», перададзеныя ў Менскае гарупраўленне СК.

У гарадскім упраўленні таксама патлумачылі, што пытанне аб абранні меры стрымання ў дачыненні да Марцінкевіча і іншых падазраваных можа быць вырашана на працягу 10 дзён з моманту затрымання - 14 лютага, перадае БелТА.

Нагадаем, бойка з удзелам расейскага грамадзяніна Максіма Марцінкевіча мела месца 14 лютага ў прыватнага медцэнтра «Новое зрение» на вуліцы Клумава ў Менску. Следству вядома, што ў канфлікце з двух бакоў удзельнічалі па тры чалавекі. Аднаму з іх - грамадзяніну Беларусі 1983 года нараджэння - былі прычыненыя шматлікія цялесныя пашкоджанні, у тым ліку колата-рэзаныя раны. Праваахоўнікі затрымалі Марцінкевіча і двух беларускіх грамадзян. Усе яны праходзяць у якасці падазраваных па справе, узбуджанай па ч.3 арт.339 (Хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў) КК, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Усім ім былі прадстаўленыя адвакаты. Акрамя таго, да справы далучаныя дзве відэазапісы, у тым ліку з камеры назірання медцэнтра. Следства пакуль не валодае дакладнымі дадзенымі аб тым, ці ўжывалася траўматычная зброя падчас бойкі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках