Лукашэнка: Прычын для дэвальвацыі няма. Зноў?
257
12:56, — Палітыка
Дыктатар у чарговы раз заявіў, што ніякай дэвальвацыі не плануецца.
«Гэта для мяне навіна, што нейкія ідыёты ў краіне, так званая экспертная супольнасць, сёння кажа пра дэвальвацыю нацыянальнай валюты ў імя нейкай мадэрнізацыі. У нас сёння аб'ектыўных прычын для дэвальвацыі нацыянальнай валюты няма», - заявіў Лукашэнка журналістам у пятніцу, піша «Інтэрфакс».
«Больш за тое, у апошні час старшыня Нацыянальнага банка дакладвае, што ў нас наогул добрыя працэсы пайшлі», - сказаў Лукашэнка. У прыватнасці, растлумачыў ён, «насельніцтва менш валюты стала купляць, Нацбанк больш купляе валюты, чым прадае». «Навошта, пытаецца, на пустым месцы ствараць праблемы, якія скалынаюць усё грамадства», - заўважыў ён.
Лукашэнка таксама дадаў, што «калі хтосьці думае, што мадэрнізацыю можна правесці за кошт дэвальвацыі, то мне такая мадэрнізацыя не патрэбна». «Я не хачу праводзіць перыядычна грамадства праз крызісы і ўзрушэнні дзеля таго, каб пабудаваць будынак ці паставіць новую лінію на прадпрыемстве», - заявіў дыктатар.
Нагадаем, толькі ўчора быў апублікаваны даклад міністра эканомікі РБ Мікалая Снапкова, у якім паведамлялася, што ў 2013 годзе мадэрнізацыя стане прычынай дэвальвацыі нацыянальнай валюты, т. ш. разрыў фінансавання аплатнага балансу ў 2013 годзе можа быць кампенсаваны альбо за кошт зніжэння золатавалютных рэзерваў, альбо за кошт дэвальвацыі.
Напісаць каментар (257)
Навіны
па тэме
- Шостага траншу крэдыту ЕўрАзЭС можа не быць
- Снапкоў прарочыць дэвальвацыю і рост знешняй пазыкі
- Дзеля зніжэння ставак банкі напампуюць рублямі
- Рух да дэвальвацыі
- Нацбанк адмовіўся зніжаць стаўку рэфінансавання
- Станіслаў Багданкевіч: Улады падважваюць давер да рубля
Экспарт
Новости партнеров




