5 траўня 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні дзень Бенедыкта XVI на папскім троне

8
Апошні дзень Бенедыкта XVI на папскім троне

Сёння Бенедыкт XVI атрымае званне «ганаровы Папа» і пакіне Ватыкан.

Учора ён даў апошнюю аўдыенцыю для вернікаў, піша ВВС. Яна прайшла на плошчы святога Пятра ў Рыме. Выступаючы перад тысячамі паломнікаў, 85-гадовы пантыфік сказаў, што яго папства было цяжкай ношай, але ён быў упэўнены, што Бог яго не пакіне, і адчуваў боскую прысутнасць штодня.

У чацвер Бенедыкт XVI адправіцца на верталёце ў палац Кастэль Гандольфа - у 24 км на паўднёвы ўсход ад Рыма.

Працэс выбараў новага пантыфіка павінен пачацца 4 сакавіка. А канчатковае рашэнне будзе прынята да Вялікадня, які ў гэтым годзе прыпадае на 31 сакавіка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках