5 траўня 2024, Нядзеля, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец зваліўся ў Менску з 10 паверха і застаўся жывы

38
Расеец зваліўся ў Менску з 10 паверха і застаўся жывы

Грамадзянін Расеі выпаў у Менску з 10 паверха і застаўся жывы, ён змешчаны ў шпіталь.

Пра гэта распавялі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у медустанове, дзе праходзіць лячэнне пацярпелы мужчына.

«Да нас на лячэнне быў дастаўлены мужчына, які ўпаў з 10 паверха жылога дома ў Менску. Ён атрымаў траўмы, характэрныя пры падзенні з вялікай вышыні», - распавялі медыкі.

Па іх словах, «гэтаму грамадзяніну Расеі аказаная ўся неабходная медыцынская дапамога, у цяперашні час ён знаходзіцца без прытомнасці».

«Магчыма, ён зваліўся ў гурбу», - выказалі здагадку медыкі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках