5 траўня 2024, Нядзеля, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З галоўнага юдэя Беларусі знялі большасць абвінавачванняў

13
З галоўнага юдэя Беларусі знялі большасць абвінавачванняў

Ужо вясной Юрый Дорн можа выйсці на волю.

У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы доўжыцца працэс над кіраўніком Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання.

28 лютага пракурорка зачытала новае абвінавачванне. Згодна з ім, Юрыю Дорну інкрымінуецца толькі перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Праўда, згадваюцца дзясяткі эпізодаў.

Першапачаткова ў абвінавачванні было пяць артыкулаў. Сярод іх і атрыманне хабару, і нявыплата падаткаў, і службовы падлог. І калі ранейшае абвінавачанне «заважвала» на 15 гадоў турмы, то цяпер толькі на тры ці нават штраф, піша «Наша Нiва».

У працэсе абвешчаны перапынак да 6 сакавіка. За гэты час адвакаты павінны азнаёміцца з новым абвінавачваннем і падрыхтаваць лінію абароны.

Нагадаем, што Дорна затрымалі 13 сакавіка 2012 года. Спачатку яго абвінавачвалі ў атрыманні хабару ў суме 13 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках