6 траўня 2024, панядзелак, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Прэм'ер-міністрам Беларусі можа быць і конь

36
Анатоль Лябедзька: Прэм'ер-міністрам Беларусі можа быць і конь

Зняцце Мясніковіча з пасады не зменіць сітуацыю ў краіне, так як прэм'ер-міністр і ўрад нічога не вырашаюць.

Так сайту charter97.org старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў заяву Лукашэнкі аб адстаўцы Савета Міністраў.

«Праблема заключаецца ў тым, што ў нас няма ўрада ў класічным прадстаўленні, як напрыклад, у еўрапейскіх краінах. Савет Міністраў не з'яўляецца самастойнай адзінкай кіравання. Таму, пры сённяшняй сістэме кіраўніцтва і прыняцця рашэнняў на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі можна прызначыць і каня. Розніцы ніхто не заўважыць», - адзначыў палітык.

Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі ўсе палітычныя і эканамічныя рашэнні прымаюцца адным чалавекам, а ў лепшым выпадку бліжэйшым асяроддзем з адміністрацыі Лукашэнкі.

«Урад з'яўляецца толькі тэхнічным інструментам ўлады, як «парламент» і суды. Гэта нацыянальная трагедыя. Таму справа тут не ў прозвішчах. Трэба мяняць сістэму цалкам, каб Савет Міністраў фармаваўся па выніках «выбараў» у «парламент», каб на пасады прызначаліся разумныя і незалежныя людзі. Але Лукашэнка гэтага не дапусціць», - сказаў на заканчэнне Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, беларускі дыктатар заявіў, што паўтор жаласнага стану эканомікі 2012 года будзе азначаць для ўрада неадкладную адстаўку. Пра гэта ён сказаў сёння, выступаючы на пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечаным выніках сітуацыі ў эканоміцы за 2012 год і задачам на 2013 год.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках