6 траўня 2024, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўручылі прэмію імя Святланы Навумавай

4
У Менску ўручылі прэмію імя Святланы Навумавай

Лаўрэатамі прэміі сталі Анджэй Пачобут, Аляксандр Класкоўскі і Павел Вінаградаў.

Прэмія, на думку яе заснавальнікаў, закліканая стымуляваць дзейнасць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама звярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі, піша БелаПАН.

У намінацыі «Палітычная журналістыка» перамог гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут, уласны карэспандэнт «Газэты выборчай» у Беларусі. У намінацыі «Палітычная аналітыка» прэміяй уганараваны кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі. У намінацыі «Надзея: найлепшы малады палітык года» перамог лідар моладзевага нефармальнага аб'яднання «Zмена» Павел Вінаградаў.

З трох пераможцаў узнагароду асабіста змог атрымаць толькі Аляксандр Класкоўскі. Андрэй Пачобут не можа пакінуць Гародню, бо знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Яму ўзнагарода будзе ўручаная пазней. За Паўла Вінаградава, які адбывае сямідзённы адміністрацыйны арышт, узнагароду атрымала ягоная жонка Святлана Вінаградава.

Характэрна, што медаль для прэміі стварыў мастак Гэнік Лойка, які быў затрыманы 21 лютага каля сталічнай гімназіі № 4 за пікет у падтрымку беларускай мовы і адседзеў пяць дзён паводле прысуду суда Фрунзенскага раёна Менска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках