6 траўня 2024, панядзелак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ дазволіў продаж сірыйскім паўстанцам несмяротнай зброі

46
ЕЗ дазволіў продаж сірыйскім паўстанцам несмяротнай зброі

Еўрасаюз 28 лютага зняў забарону на пастаўку сірыйскай апазіцыі зброі несмяротнай ўздзеяння, небаявога транспарту і тэхнічнага абсталявання.

Азначаная дапамога павінна будзе выкарыстоўвацца толькі для абароны цывільных жыхароў, паведамляе Lenta.Ru.

Папраўкі ў закон аб пастаўках зброі ў Сірыю былі ўхваленыя ўладамі краін Еўразвязу. Згодна з зробленымі захадамі, да 1 чэрвеня Еўразвяз здымае эмбарга на пастаўкі сірыйскім паўстанцам зброі несмяротнай ўздзеяння, то бок зброі, ўжыванне якой не прычыняе загубу або сур'ёзныя траўмы. Пра якія менавіта тыпы ўзбраення ідзе гаворка, не тлумачыцца. Акрамя таго, прынятае пагадненне мае на ўвазе пастаўкі сродкаў балістычнай абароны і наданне Сірыйскай нацыянальнай кааліцыі нейкіх «іншых паслуг».

Пастанова была прынятая пасля тыднёвых перамоваў, падчас якіх некаторыя краіны ЕЗ выказвалі асцярогі, што пастаўкі зброі і тэхсродкаў ў Сірыю толькі абвострыць канфлікт у краіне.

Раней 28 лютага ЗША паабяцалі даць сірыйскай апазіцыі «несмяротную дапамогу» на суму ў 60 мільёнаў даляраў. Дапамога будзе ўключаць пастаўкі ў Сірыю прадуктаў харчавання і медыкаментаў, а таксама спрыянне ў аднаўленні інфраструктуры на падкантрольных паўстанцам абшарах. Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі, камэнтуючы пастанову амэрыканскіх улад, заявілі, што ўхваляюць гэты крок, але мяркуюць, што кардынальна змяніць сітуацыю ў Сірыі могуць толькі пастаўкі зброі.

У канцы студзеня ў Кувэйце прайшла міжнародная гуманітарная канферэнцыя збору сродкаў для Сірыі (International Humanitarian Pledging Conference for Syria). Агулам ААН планавала сабраць на дапамогу сірыйскім жыхарам і ўцекачам блізу 1,5 мільярда даляраў. Гэтай сумы, паводле ацэнак ААН, выстарчыла б прыкладна на паўгода. Сродкі абяцалі выдаць Кувэйт, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Арабія і Бахрэйн, а таксама Вялікабрытанія і Нямеччына.

Барацьба супраціўнікаў і прыхільнікаў прэзідэнта Башара Асада доўжыцца ў Сірыі з вясны 2011 года. Улетку 2012 ААН прызнала канфлікт грамадзянскай вайной. Паводле апошніх звестак, за гады канфлікту ў Сірыі загінула блізу 70 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках