8 траўня 2024, Серада, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Міхалёў абвінавачаны ва ўжыванні допінгу

20
Андрэй Міхалёў абвінавачаны ва ўжыванні допінгу

Нападаючы менскага «Дынама» і зборнай Беларусі Андрэй Міхалёў часова адхілены ад гульняў за ўжыванне допінгу.

Такі вердыкт вынес дысцыплінарны камітэт Міжнароднай федэрацыі хакея пасля таго, як допінг-проба беларускага гульца, узятая 8 лютага пасля матчу алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў Даніі, паказала наяўнасць у крыві спартоўцы забароненага прэпарата метылгексанамін, піша Championat.ru.

Канчатковая пастанова з нагоды дыскваліфікацыі Андрэя Міхалёва будзе прынятая пазней. Да гэтага часу беларусу забаронена выступаць як за зборную, так і за клуб.

Метылгексанамін належыць да групы стымулятараў. Ён павялічвае працаздольнасць, паляпшае настрой, узмацняе спальванне тлушчу. У 2009 годзе прэпарат быў дададзены ў спіс забароненых рэчываў сусветнага антыдопінгавага агенцтва (САДА).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках