4 траўня 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгляд скаргі кіроўцы «Паршэ» - 29 сакавіка

123
Разгляд скаргі кіроўцы «Паршэ» - 29 сакавіка

Разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Забабуры, які  збіў трэцякласніка, на прысуд суда Фрунзенскага раёна сталіцы адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе 29 сакавіка.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў.

Ён таксама распавёў, што пацярпелыя па гэтай справе падалі пазовы ў парадку грамадзянскага судаводства аб спагнанні матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды: маці загінулага Уладзіслава Грудзьева патрабуе з абвінавачанага 200 млн. рублёў, бабуля - 150 млн., дзядуля - 100 млн. рублёў. Варта адзначыць, што пасля трагедыі Забабура ўжо перадаў маці 200 млн. рублёў.

Нагадаем, 15 лютага кіроўца аўтамабіля «Паршэ Каен» Андрэй Забабура, які 13 лістапада мінулага года збіў трэцякласніка СШ № 23 Уладзіслава Грудзьева прама каля школы, судом Фрунзенскага раёна быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. 38-гадовы дырэктар прыватнай фірмы прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках