4 траўня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар «туалецішча» паляціць у Рым на інтранізацыю Папы

67
Аўтар «туалецішча» паляціць у Рым на інтранізацыю Папы

У цэрымоніі інтранізацыі Папы Рымскага Францыска прыме ўдзел беларуская дэлегацыя.

Яе ўзначаліць старшыня «савета рэспублікі» Анатоль Рубінаў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных, перадае БелТА.

Новым папам рымскім 13 сакавіка быў абраны арцыбіскуп Хорхе Марыё Бергольё з Буэнас-Айрэса (Аргенціна). У якасці свайго новага імя аргентынскі арцыбіскуп абраў Францыск. Гэта ўжо 262-гі па ліку пантыфік.

Урачыстая цэрымонія ўступлення на трон пантыфіка Францыска адбудзецца 19 сакавіка.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках