4 траўня 2024, Субота, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсце ў Дзень Волі дазволена

54
Шэсце ў Дзень Волі дазволена

Менгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў акцыі, якая пройдзе ў Менску 24 сакавіка, каля кінатэатра «Кастрычнік».

Пра гэта паведаміў сайту charter97.org адзін з арганізатараў мерапрыемства - каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч.

Менгарвыканкам адмовіў аргкамітэту па святкаванні гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў тым месцы збору, якое яны паказвалі ў сваёй заяўцы - пляцоўцы каля ўваходу ў Батанічны сад. Таксама ў адказе, атрыманым сёння з гарвыканкама, гаворыцца пра забарону на выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі.

Шэсце дазволена па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе пройдзе мітынг.

Віктар Івашкевіч упэўнены, што, нягледзячы на забарону, затрымліваць удзельнікаў мерапрыемства з нацыянальнымі або еўрапейскімі сцягамі не будуць.

«Улады не ў стане забараніць нацыянальную сімволіку. Сябры аргкамітэта прыйдуць на акцыю са сцягамі і падымуць іх. Тое ж самае я раю зрабіць і астатнім удзельнікам», - сказаў ён.

Шэсце ў Дзень Волі пройдзе ў Менску 24 сакавіка. Збор удзельнікаў, згодна з рашэннем Менгарвыканкама, - у 12.00 на пляцоўцы каля ўваходу ў кінатэатр «Кастрычнік».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках