4 траўня 2024, Субота, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кастрычніцкая» і «Купалаўская» закрытыя для пасажыраў

67

Цягнікі метро не спыняюцца на станцыях «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».

Прыкладна а 18.10 праз гучную сувязь было абвешчана, што яны не працуюць, паведамляе «Наша Нiва». Пасажыраў перасталі пускаць, а эскалатары адключылі. Людзей, якія знаходзіліся на платформе, вывелі на вуліцу.

Нагадаем, з-за снежнай віхуры грамадскі транспарт у беларускай сталіцы практычна не працуе. Рух у цэнтры горада паралізаваны. Метро заставалася адзіным даступным для менчукоў сродкам перамяшчэння.

Як доўга будуць закрытыя для пасажыраў станцыі «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» пакуль невядома.

Дасылайце свае фота і відэа таго, што цяпер адбываецца ў Менску праз снегавую віхуру на charter97media@gmail.com

Фота Юліі Дарашкевіч

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках