4 траўня 2024, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НТВ: Абмеркавалі ўсё, акрамя крэдыту

84
НТВ: Абмеркавалі ўсё, акрамя крэдыту

Расейскі тэлеканал ахарактарызаваў сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна як «руцінную».

Яшчэ да прыбыцця Лукашэнкі менскія газеты пісалі пра тое, што Беларусь спадзяецца на атрыманне расейскага крэдыту ў суме 2 мільярды даляраў на мэты мадэрнізацыі эканомікі з магчымасцю сплаты гэтага крэдыту да 2027 года. Паводле некаторых звестак, беларуская старана нават падрыхтавала праект адпаведнай дамовы. Але сёння ў адкрытай частцы пасяджэння пра гэта не было сказана ні слова, паведамляе тэлеканал НТВ.

Што тычыцца двухбаковай сустрэчы кіраўнікоў Расеі і Беларусі, то яна доўжылася цэлых тры гадзіны, пры тым, што першапачаткова ў працоўным графіку на яе планавалася адвесці ўсяго толькі адную гадзіну. Да размовы на этапе заканчэння таксама падключыліся і прэм'ер-міністры дзвюх дзяржаў.

Напачатку сустрэчы Уладзімір Пуцін адзначыў, што надвор'е сёння выдатнае і атмасфера стасункаў цёплая і сяброўская. Пасля двухбаковай сустрэчы ён і Лукашэнка ўзялі ўдзел у пасяджэнні вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы», які праходзіў у звычайным працоўным стылі.

Абмяркоўваліся моманты, без развязання якіх не можа існаваць ніводная дзяржава. Напрыклад, бюджэт, ахова межаў і мытныя пытанні - словам, патрэбная руціна. Таксама казалі аб супольным развіцці атамнай энэргетыкі, у прыватнасці, будаўніцтве ў Беларусі новай АЭС.

Адразу пасля пасяджэння Дзяржсавета былі падпісаныя каля дзясятка супольных дакументаў. У асноўным гэта пастановы аб выкананні бюджэту «саюзнай дзяржавы», аб выніках эканамічнага супрацоўніцтва, аб узгодненых дзеяннях у замежнай палітыцы, аб прыярытэтных кірунках супрацоўніцтва ў цэлым, у тым ліку і аб супрацоўніцтве ў засваенні Антарктыкі.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках