5 траўня 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве 25 сакавіка будуць пікетаваць беларускую амбасаду

9
У Кіеве 25 сакавіка будуць пікетаваць беларускую амбасаду

У Кіеве ўкраінскія і беларускія арганізацыі 25 сакавіка адзначаць Дзень Волі.

Пра гэта распавёў «Радыё Свабода» кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне «Беларускага цэнтра» Вячаслаў Сіўчык.

«У пікеце возьмуць удзел прадстаўнікі ўсеўкраінскага аб'яднання «Свабода» ды іншыя палітычныя партыі. Я спадзяюся, што будзе перададзены зварот да цяперашняй улады ў Беларусі», - сказаў палітык.

Удзельнікі акцыі павіншуюць беларусаў са святам і запатрабуюць ад афіцыйнага Менска вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і правядзення дэмакратычных выбараў.

Нагадаем, у Менску мітынг і шэсце з нагоды Дня волі дазволены Менгарвыканкамам. Збор удзельнікаў абвешчаны на 24 сакавіка а 12.00 каля кінатэатра «Кастрычнік». Плануецца, што шэсце пройдзе вуліцай Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 14 да 15 гадзін адбудзецца мітынг.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках