Пра кампенсацыю «савецкіх» укладаў можна забыцца
126- 26.03.2013, 12:27
Кампенсацый банкаўскіх укладаў 1990-х гадоў у Беларусі не будзе.
Пра гэта заявіла кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова падчас прамой тэлефоннай лініі ў газеце «Советская Белоруссия», перадае «Еўрарадыё».
Жыхарка Кіраўска Валянціна Васільеўна расказала, што ў 1993 годзе яе муж адкрыў пецярым унукам грашовыя ўклады - па 5 тысяч рублёў кожнаму. На той час гэта былі добрыя грошы, але сёння - капейкі.
Па словах Ермаковай, у бліжэйшы час выплаты кампенсацый па такіх укладах чакаць не варта.
Для гэтага з бюджэту краіны неабходна вылучыць вельмі вялікія грошы. А такой магчымасці ў дзяржавы няма.