5 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Законапраект аб платнай медыцыне для алкаголікаў перадалі ў «палатку»

128
Законапраект аб платнай медыцыне для алкаголікаў перадалі ў «палатку»

У Беларусі плануюць заканадаўча замацаваць абавязак пацыента, які сам сабе прычыніў шкоду спажываннем алкаголю, аплаціць лячэнне.

Пра гэта журналістам 26 сакавіка паведаміў старшыня сталай камісіі аховы здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыкі «палаты прадстаўнікоў» Аляксандр Цацоха, паведамляе БелаПАН.

З ягоных слоў, адпаведны законапраект «Аб унясенні змен і дадаткаў у закон Беларусі «Аб ахове здароўя» паступіў у «палату прадстаўнікоў» для разгляду ў першым чытанні.

Як адзначыў «дэпутат», увядзенне такой нормы будзе спрыяць больш свядомаму стаўленню беларусаў да свайго здароўя. «У нас так: здароўе нічога не вартае. Таму наша насельніцтва дрэнна ставіцца да свайго здароўя, не вядзе здаровы лад жыцця, шмат шкодных звычак, у тым ліку і ўжыванне алкаголю. Зразумела, што чалавек, які сам сабе прычыняе шкоду, павінен за гэты шкоду несці матэрыяльную адказнасць», - сказаў Цацоха.

Пытанне аб тым, у якой суме павінен несці адказнасць пацыент, што сам сабе прычыніў шкоду спажываннем алкаголю, яшчэ абмяркоўваецца. «Не хацелася б рабіць заяў, якія б напалохалі народ», - адзначыў «парламэнтар».

З ягоных слоў, важна, каб пры ўвядзенні гэтай нормы «не пацярпела сям'я».

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках