4 траўня 2024, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Паўднёвай Карэі былo прыведзена ў баявую гатоўнасць

23
Войска Паўднёвай Карэі былo прыведзена ў баявую гатоўнасць

Паўднёвая Карэя павысіла ўзровень боегатоўнасці, асцерагаючыся ўварвання КНДР.

Войскі Паўднёвай Карэі ў прымежным з КНДР рэгіёне ў сераду былі на некалькі гадзін прыведзеныя ў павышаную баявую гатоўнасць, піша РIА «Новости».

Гэта адбылося пасля таго як паўднёвакарэйскі памежнік кінуў гранату ў «неапазнаны аб'ект», які рухаўся ў памежнай зоне, перадае ў сераду паўднёвакарэйскае агенцтва Рэнхап са спасылкай на ваенныя крыніцы.

Інцыдэнт адбыўся каля 2.30 па мясцовым часе, калі паўднёвакарэйскі вайсковец дзяжурыў на адным з памежных пастоў у павеце Хвачхон (Hwacheon) у 118 кіламетрах на паўночны ўсход ад сталіцы краіны Сеула.

Пасля гэтага боегатоўнасць войскаў у павеце была павышаная да ўзроўню «Чындоге-1», распавяла крыніца, патлумачыўшы, што такі ўзровень уводзіцца пры ўзнікненні пагрозы ўзброенага ўварвання з тэрыторыі КНДР.

Як паведамляе агенцтва, ваенныя правялі выведку прылеглых да памежнага паста тэрыторый і, «не выявіўшы прыкмет пагрозы ўварвання КНДР, адмянілі трывогу» ў 09.20.

Раней у аўторак КНДР заявіла пра павышэнне баявой гатоўнасці ўзброеных сіл для магчымага нанясення ўдараў па ваенных базах ЗША на востраве Гуам і Гаваях, а таксама па амерыканскіх аб'ектах на кантыненце.

Месяц таму ў адказ на ваенныя пагрозы з боку Пхеньяна Паўднёвая Карэя разгарнула крылатыя ракеты, здольныя паразіць мэты на ўсёй тэрыторыі КНДР.

Нагадаем, 12 лютага Паўночная Карэя абвясціла пра паспяховае правядзенне падземнага ядзернага выпрабавання - трэцяга ў сваёй гісторыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках