4 траўня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гаррамаўтадар» прапануе МКАД называць МВБР

74
«Гаррамаўтадар» прапануе МКАД называць МВБР

Аказваецца, з лютага 2013 года МКАД называецца Магістральнай вуліцай бесперапыннага руху.

«Менскай кальцавой аўтадарогі больш не існуе. З 8 лютага 2013 года яна завецца Магістральная вуліца бесперапыннага руху», - заявіў у інтэрв'ю газеце «Минский курьер» генеральны дырэктар УП «Гаррамаўтадар» Дзяніс Глінскі.

Як нагадвае onliner.by, у пачатку лютага гэтая дарога была перададзеная на баланс Менска, і многія чакалі рэальнага павышэння яе бяспекі і камфорту, але ніяк не змены звыклай назвы.

- Па статусе МКАД заўсёды была магістраллю бесперапыннага руху. Гэта функцыя дарогі, яе прызначэнне, але ніяк не імя ўласнае, - пракаментавалі эксперты. - З чым жа звязаная змена назвы, нам невядома.

Назву, можа, і змянілі. А вось праблемы засталіся старымі: па-ранейшаму здараюцца аварыі з загінулымі, з-за ям прабіваюць колы. Якія рэальныя новаўвядзенні плануюцца? Раней эксперты правялі аўдыт і выдалі шэраг рэкамендацый па павышэнню бяспекі МКАД (ці цяпер ужо МВБР). Кіраўнік «Гаррамаўтадара» заявіў, што на гэты год запланавана замяніць 800 тысяч квадратных метраў дарожнага палатна.

- Мы зараз дамагаемся таго, каб толькі гэтым справа не абмежавалася, - паведамілі эксперты. - Выпрацаваны план дзеянняў, які ўхвалены Менгарвыканкамам. Быццам бы атрымаецца дзе-нідзе ўсталяваць эфектыўную агароджу, а на двух развязках палепшаць арыентаванне.

Фота: belarus.by

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках