4 траўня 2024, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АГП скралі бел-чырвона-белы сцяг

9
У АГП скралі бел-чырвона-белы сцяг

Сцяг круглыя суткі лунаў з 23 сакавіка на 17-м паверсе будынка па вуліцы В. Харужай, 22, у якім знаходзіцца офіс партыі.

Але 26 сакавіка супрацоўнікі офіса зафіксавалі, што сцяг дзіўным чынам знік, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

«Хутчэй за ўсё, да палотнішча маглі дабрацца з паверху, які знаходзіцца над нашым офісам», - заявіла намеснік старшыні АГП Антаніна Кавалёва.

Звяртацца ж у праваахоўныя органы АГП не збіраецца.

«Бессэнсоўна, - кажа Кавалёва. - Бо 24 сакавіка менавіта прадстаўнікі сілавых структур забралі і фактычна скралі ў Змітра Кавалгіна галоўны сцяг, які неслі на шэсці ў Дзень Волі».

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках