4 траўня 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі затрымалі чарговага «злодзея ў законе»

26
У Беларусі затрымалі чарговага «злодзея ў законе»

Аператыўнікі з ГУБАЗіК МУС затрымалі злодзея ў законе ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» 26 сакавіка.

Беларускія міліцыянты паспяхова правялі спецаперацыю па выяўленні і затрыманні чарговага «законніка». Галеева Змітра Равільевіча па мянушцы «Галей» узялі пад варту вечарам 26 сакавіка адразу пасля пасадкі самалёта ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», паведамляе прэс-служба МУС.

Беларускі пасажыр быў дэпартаваны праваахоўнымі органамі адной з краін Заходняй Еўропы за парушэнне міграцыйнага заканадаўства.

У сваю чаргу, «Галей» з 2005 года знаходзіўся ў міжнародным вышуку, абвешчаным беларускімі міліцыянтамі. У 2003 годзе арыштаваны здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.3 арт.208 КК (вымагальніцтва ў складзе арганізаванай злачыннай групы). Тады зламыснік і яго памагатыя, пагражаючы жыхару Жодзіна, патрабавалі ў яго 18 тысяч даляраў ЗША. Пасля правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося ўстанавіць пецярых падазраваных, у дачыненні да якіх у 2004 годзе была ўзбуджаная крымінальная справа. Трое зламыснікаў былі затрыманыя адразу і ў наступным асуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі, а Змітру Галееву і яшчэ аднаму ўдзельніку групоўкі Віталю Пухнарэвічу ўдалося схавацца за мяжой. Апошні да гэтага часу знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

У бліжэйшы час з «Галеям» будуць праведзеныя неабходныя следчыя дзеянні. Пасля завяршэння расследавання крымінальная справа будзе перададзеная пракурору для накіравання ў суд. За ўчыненае злачынства ўцекачу пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, адзначылі ва УІГС МУС.

Нагадаем, тыдзень таму быў затрыманы «злодзей у законе» Алег Герасімовіч па мянушцы «Муму», «каранаваны» ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках