4 траўня 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Русы «спаць нікому не дасць»

37
Русы «спаць нікому не дасць»

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы ўпэўнены, што, нягледзячы на зіму, якая зацягнулася, пасяўныя работы будуць праведзеныя ў тэрмін.

«Усё будзе зроблена ў тэрмін, такая задача пастаўлена. Спаць нікому не дамо, нам трэба на высокім арганізацыйным узроўні правесці гэтую працу», - заявіў віцэ-прэм'ер урада журналістам у сераду ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Два мільёна га ранніх яравых за 10-12 дзён мы павінны пасеяць», - сказаў Русы.

Паводле яго слоў, «тэхніка ў нас гатова, мінеральных угнаенняў нарыхтавана на ўзроўні мінулага года, насення дастаткова, вызначаныя крыніцы фінансавання, прыступілі да вырабу біядызелю».

«Мяркую, што прыгатуем 550-600 тысяч тон біядызелю, ён для сялян абыйдзецца танней», - адзначыў віцэ-прэм'ер урада.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года ў Любанскім раёне знайшлі 130 гектараў непрыбранай з восені кукурузы.

Фота: zil.mogved.by

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках