4 траўня 2024, Субота, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрам спісаў правалы ў эканоміцы на Кіпр

74
Мінпрам спісаў правалы ў эканоміцы на Кіпр

Прычынай рэзкага росту складскіх запасаў у РБ, аказваецца, з'яўляецца сусветны фінансавы крызіс.

Пра гэта заявіў сёння намеснік міністра прамысловасці Іван Дземідовіч.

Як адзначае АФН, асноўны ачаг фінансавага крызісу сёння перамясціўся на Кіпр і пагражае банкруцтвам двум найбуйнейшым банкам гэтага еўрапейскага афшора. Аднак, Кіпр, наколькі вядома, не з'яўляецца пакупніком прадукцыі беларускіх прамвытворцаў. Уласна, пакупніком не з'яўляецца і ўвесь рынак еўразоны.

«Гэтыя запасы носяць сезонны характар. У пэўнай ступені на гэта таксама ўплывае сусветны фінансавы крызіс», - заявіў сёння Дземідовіч.

«Мы правялі шэраг сур'ёзных сустрэч, каб пашырыць гэтыя пытанні. Ужо сёння пачынаецца сезонная пастаўка тэхнікі, у першую чаргу, гэта трактары, прычапная, навясная тэхніка», - сказаў намеснік міністра, не ўдакладніўшы, што ў Мінпраме маюць намер рабіць з «сусветным фінансавым крызісам».

Нагадаем, за два месяцы гэтага года складскія запасы ў прамысловасці выраслі на 33,8% і на 1 сакавіка 2013 года складалі 75,2% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Прамысловасць РБ працуе на склад, таму што беларуская прадукцыя не запатрабаваная і не канкурэнтаздольная.

Фота: gredx.ru

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках