4 траўня 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бардзюжа чакае заўтра ў Менску Лукашэнку

39
Бардзюжа чакае заўтра ў Менску Лукашэнку

28 сакавіка адбудзецца рабочая паездка генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжы ў Беларусь, у ходзе якой ён сустрэнецца з беларускім кіраўніком.

Як паведамляе прэс-служба АДКБ, «Бардзюжа даложыць Лукашэнку аб ходзе рэалізацыі рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі, прынятых у снежні 2012 года і падрыхтоўкі пасяджэнняў статутных органаў Арганізацыі - Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі, правядзенне якіх намечана на 27 траўня 2013 года».

Нагадаем, цяпер Лукашэнка знаходзіцца з візітам у ААЭ. Кіраўнік не з'яўляўся ў Беларусі амаль два тыдні. Яшчэ 14 сакавіка ён адправіўся на сустрэчу з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбург, затым з 17 па 22 сакавіка здзяйсняў дзяржаўныя візіты ў Інданезію і Сінгапур, а потым нечакана паляцеў у ААЭ.

Фота: news.am

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках