4 траўня 2024, Субота, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца будуць судзіць за штурм беларускай мяжы

6
Расейца будуць судзіць за штурм беларускай мяжы

Пракуратурай Брэсцкай вобласці накіраваная ў суд крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Расеі, які незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі.

«Крымінальная справа ў дачыненні да расейца расследаваная следчым аддзелам УКДБ па Брэсцкай вобласці. Яна накіраваная для разгляду ў суд Брэсцкага раёна», - паведаміў старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Эдуард Прылуцкі.

23-гадовы расеец, які доўгі час пражываў у Германіі, быў затрыманы 22 студзеня. Ён абвінавачваецца ў тым, што 21 студзеня 2013 года ў аўтадарожным пункце пропуску «Дамачова» Брэсцкай мытні незаконна перасёк дзяржаўную мяжу з выкарыстаннем выкрадзенага ў Германіі аўтамабіля «БМВ», перадае «Інтэрфакс».

«Кіруючы на вялікай хуткасці аўтамабілем і ствараючы рэальную небяспеку жыццю і здароўю людзей, якія знаходзіліся ў пункце пропуску «Дамачова», ён наўмысна пашкодзіў і знішчыў агульнанебяспечным спосабам 4 шлагбаўма, якія стаяць на балансе Брэсцкай мытні, а ўсяго, разам з коштам работ па замене і аднаўленню пашкоджанай і знішчанай маёмасці, ён прычыніў шкоду ў буйным памеры на агульную суму Br29,7 млн», - адзначыў прадстаўнік пракуратуры.

Пракуратурай Брэсцкай вобласці грамадзяніну Расеі прад'яўлены пазоў аб спагнанні шкоды, нанесенай маёмасці мытні.

Эдуард Прылуцкі паведаміў, што «дзеянні расейца кваліфікаваныя па ч.1 арт.371 (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі) і ч.2 арт.218 (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі».

«Праваахоўныя органы Германіі праінфармаваныя аб здзейсненым абвінавачаным грамадзянінам Расеі на іх тэрыторыі крадзяжы аўтамабіля «БМВ». У гэтай частцы пытанне аб яго крымінальнай адказнасці падлягае разгляду ў парадку, прадугледжаным міжнародным заканадаўствам», - распавёў старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках