4 траўня 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лынтупах выбухнуў спіртзавод

31
У Лынтупах выбухнуў спіртзавод

(абноўлена - 19:00) Пацярпелі чатыры чалавекі. Яны дастаўленыя ў шпіталь у Паставах.

Паведамленне аб выбуху ў цэху РУП «Лынтупскі спіртзавод» паступіла ў Пастаўскі РАНС у 14 гадзін 12 хвілін, паведамляе прэс-служба МНС.

Ён адбыўся ў цэху па рэктыфікацыі спірту. Выбухнула металічная ёмістасць (2 куб. метра) з сівушным спіртам. З-за выбуху пачаўся пажар на першым паверсе ўнутры пяціпавярховага жалезабетоннага будынка завода, які быў патушаны пажарнікамі.

Тэхналагічнае абсталяванне - 3 калоны і 4 ёмістасці са спіртам не пацярпелі.

У выніку выбуху атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці 4 чалавекі - трое жанчын і адзін мужчына. Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі даставілі іх у Пастаўскі шпіталь.

Прычына выбуху і шкода ўстанаўліваюцца.

У выніку выбуху таксама пашкоджаная ёмістасць з сівушным спіртам, выбітыя вокны, пашкоджаныя лесвічныя маршы. Працуе камісія па ўстанаўленні прычыны здарэння.

Як стала вядома пазней, адна з пацярпелых памерла ў бальніцы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках