4 траўня 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэшткі Берлінскай сцяны зносяць

35
Рэшткі Берлінскай сцяны зносяць

Нямецкія ўлады працягнуць дэмантаж Берлінскай сцяны, нягледзячы на шматтысячныя акцыі пратэсту.

Самы доўгі адрэзак сцяны (1,3 км) вырашылі знесці таму, што ён перашкаджае праезду спецтэхнікі, якая ўжываецца для забудовы тэрыторыі каля ракі Шпрэе. У перспектыве гарадскія ўлады маюць намер узвесці на месцы славутасці мост, які злучыць раён Фрыдрыхсхайн-Кройцберг, паведамляе «Корреспондент».

Першая спроба знесці гістарычны помнік, які стаў карціннай галерэяй пад адкрытым небам East side gallery, скончылася масавымі маніфестацыямі.

Жыхары горада незадаволеныя планамі будаўніцтва на гэтым месцы шматкватэрнага дома класа люкс. На іх думку, улады горада спрабуюць згладзіць вострыя моманты мінулага сучаснай Германіі, сціраючы гістарычную памяць пасля аб'яднання краіны.

Пратэсты ўзначаліў амерыканскі акцёр Дэвід Хасельхоф: песня «У пошуках волі», якую ён праспяваў у 1989 годзе адразу пасля падзення Берлінскай сцяны, да гэтага часу папулярная сярод немцаў.

Спачатку будаўнікі паспелі толькі прарабіць у сцяне невялікую адтуліну, якая адразу ж была застаўленая транспарантамі і абнесеная чырвонай стужкай. Аднак сёння раніцай былі дэмантаваныя яшчэ чатыры блока агульнай шырынёй каля 6 метраў. Па словах відавочцаў, вакол будпляцоўкі збіраюцца людзі, аднак ніякай акцыі пратэсту пакуль не адбываецца. На ўсялякі выпадак парадак на месцы правядзення работ забяспечваюць каля 250 паліцэйскіх.

East side gallery была заснаваная адразу пасля аб'яднання ФРГ і ГДР, у яе афармленні прымалі ўдзел больш за 120 мастакоў з 20 краін. Вядомы на ўвесь свет малюнак расейца Дзмітрыя Урубеля, на якім намаляваны пацалунак генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева і кіраўніка ГДР Эрыха Хонэкера. З 1991 года галерэя, уздоўж якой штогод шпацыруюць сотні тысяч турыстаў, ахоўваецца дзяржавай як помнік культуры.

Фотa - web-globus.de

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках