28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік Клімавіцкага РАУС атрымаў 11 гадоў

33
Начальнік Клімавіцкага РАУС атрымаў 11 гадоў

Адзінаццаць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў былы начальнік Клімавіцкага РАУС Аляксандр Арцёменка паводле абвінавачвання ў карупцыі.

Разам з ім асудзілі двух міліцыянтаў, якія атрымалі восем і дзевяць гадоў пазбаўлення волі. У Барысаўскім міжгарнізонным ваенным судзе, дзе праходзіў працэс, адмовіліся назваць артыкулы, паводле якіх былі асуджаныя Аляксандр Арцёменка і яго калегі, спаслаўшыся на тое, што прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, а асуджаныя выказвалі намер падаць касацыйнае абскарджанне, піша БелаПАН.

Судовыя паседжанні, таксама, як і працэсы над іншымі высокапастаўленымі сілавікамі, праходзілі за зачыненымі дзвярыма.

Нагадаем, у студзені 2012 года МУС і Следчы камітэт спынілі злачынную дзейнасць службовых асоб органаў унутраных спраў і папярэдняга расследавання Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, што вымагалі ў прадпрымальніка 500 тыс. даляраў. У групу ўваходзілі старшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС, старшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела ўпраўлення Следчага камітэта Магілёўскай вобласці і начальнік Клімавіцкага РАУС.

Першапачаткова ў дачыненні да затрыманых была распачатая справа паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйной суме).

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках