4 траўня 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энэргетыкаў зноўку абвінавачваюць у «касмічных» прыбытках

80

За мінулы год прырост чыстага прыбытку беларускіх энэргетыкаў склаў 2490%.

Такія звесткі публікуе лаяльная ўладам газета «Аргументы і факты ў Беларусі» са спасылкай на эканаміста Паўла Назарава.

Паводле звестак экспэрта, ільвіная доля чыстага прыбытку (31,9%) прыпадае на дзве натуральныя манаполіі дзяржавы: Мінэнэрга і «Белнафтахім». Павел Назараў параўноўвае звесткі за 2011 і 2012 гады (студзень-верасень).

Як сведчаць статыстычныя звесткі за 9 месяцаў 2012 года, намінальны сярэднямесячны заробак работнікаў народнай гаспадаркі Беларусі склаў 3,5 млн руб. і вырас да адпаведнага перыяду 2011 года на 104,4%. Рэальны заробак за гэты перыяд вырас толькі на 15,4% праз рост спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі за студзень-верасень 2012 год на 80%. Здавалася б, у варунках такога росту спажывецкіх коштаў прыбытак прадпрыемстваў і арганізацый краіны павінен павялічвацца як на дражджах. Толькі чысты прыбытак у цэлым у краіне за гэты перыяд вырас на 124,8% і склаў 60 432,8 млрд руб. Але ці так усё добра ў найбуйнейшых арганізацый краіны? Адказ на гэтае пытанне могуць даць прыведзеныя ў табліцы звесткі:

Прырост прыбытку ў параўнанні са студзенем-вераснем 2011 года ў Мінэнэрга склаў 2490%, адзначае эканаміст.

«Маючы такія прыбыткі, Мінэнэрга яшчэ ініцыюе дыскусію аб кошце кампенсацыі выдаткаў за энэрганосьбіты і пра нормы іх спажывання, якія вяртаюць насельніцтва ў каменнае стагоддзе, - і, як бачым, не без поспеху. Гэта пры тым, што ўзровень электраспажывання на душу насельніцтва ў Беларусі - адзін з самых нізкіх у Еўропе! Ужо ў 2012 годзе пры так званай поўнай кампенсацыі выдаткаў на энэрганосьбіты насельніцтвам прырост чыстага прыбытку Мінэнэрга мог скласці не менш як 3000%», абураецца аўтар газеты «Аргументы і факты ў Беларусі».

«Можа, нашы манапалісты зарабляюць такія дывідэнды на замежных рынках? Але вынікі замежнага гандлю за 9 месяцаў 2012 сведчаць аб адваротным. Згодна з падзелам замежнай эканамічнай дзейнасці «Вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады» экспарт склаў толькі 5,5 млн даляраў, а імпарт - 121,8 млн. Гэта значыць адмоўнае сальда – 116,3 млн даляраў, у той час як чысты прыбытак Мінэнэрга склаў за гэты перыяд 523,9 млн даляраў», падае звесткі экспэрт.

«Такім чынам, дабрабыт манаполіі трымаецца на «распрананні» і без таго абяскроўленай прамысловасці, іншых галін народнай гаспадаркі і нас - простых спажыўцоў», робіць выснову газета.

Нагадаем, месяц назад канцэрн «Белнафтахім» публічна абвінаваціў беларускіх энэргетыкаў у атрыманні звышпрыбыткаў. «Энэргетычная галіна ... прымушае прамысловасць працаваць паводле тарыфаў вышэйшых за сусветны ўзровень», - заяўлялі ў прэс-службе дзяржаўнага канцэрна. У сваю чаргу, энэргетыкі адпрэчылі абвінавачванні «ў прагнасці».

Важна адзначыць, што гэта той рэдкі для Беларусі выпадак, калі дзве найбуйнейшыя дзяржструктуры публічна высвятляюць стасункі з ужываннем «цяжкай артылерыі» (лаяльных СМІ і прэс-службаў).

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках