28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малітва пад наглядам міліцыі ў Гомелі

11

У Гомелі ў рамках акцыі «Хваля салідарнасці» прайшла малітва пад наглядам назіральнікаў у цывільным.

3 сакавіка ў Гомелі сябры аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі малітву за палітвязняў, а таксама распаўсюдзілі ў горадзе інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя беларусам, якія сядзяць у турмах за свае перакананні, палітычную і грамадскую дзейнасць, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Пытанне наяўнасці ў краіне палітвязняў лічыцца адным з самых галоўных, і пакуль яно не вырашана, не можа быць гаворкі аб дыялогу ці нейкіх адносінах з уладай. Гэта тая праблема, якая аб'ядноўвае ўсю нашу дэмакратычную супольнасць», - адзначыў каардынатар па стварэнні партыі БХД па Гомельскай вобласці Юрый Клімовіч.

Акцыя - малітва пад сцягам аргкамітэта партыі, прайшла на дзевятым кіламетры шашы «Гомель-Чарнігаў». Менавіта тут у гады рэпрэсій былі расстраляныя тысячы людзей. Цяпер на гэтым месцы ўсталяваныя паклонныя крыжы, каля аднаго з якіх і сабраліся актывісты.

«Мы вырашылі правесці малітву каля паклоннага крыжа, тут можа адзінае месца, за рысай горада, дзе мы можам сабрацца, так як ні пікетаў, ні мітынгаў улада не дазваляе, таму нам застаецца збірацца тут, за горадам, дзе ляжаць нашы продкі, тут, па абодвух баках шашы, забівалі людзей супрацоўнікі НКУС. На гэтым святым месцы мы і сабраліся», - дадаў каардынатар.

За акцыяй назіралі невядомыя ў цывільным, якія здымалі ўдзельнікаў на відэакамеру.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках