28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забаронены ў Беларусі фільм паказалі ў Нью-Ёрку

3
Забаронены ў Беларусі фільм паказалі ў Нью-Ёрку

У Нью-Ёрку 4 сакавіка сканчае працу новы кінафестываль «Першы фільм» (First Time Fest), які пачаўся 1 сакавіка.

У конкурснай праграме - 12 фільмаў рэжысёраў-дэбютантаў з розных краін, паведамляе «Голас Амерыкі». Рэтраспектыўная праграма ўключае дэбютныя фільмы цяпер вядомых майстроў. Мяркуецца, што ганаровы прыз імя Джона Х'юстана ўручыць рэжысёру Дарэну Аранофскі («Чорны лебедзь», «Знак Пі», «Рэквіем для мары», «Барэц») Марцін Скарсэзэ. Штаб-кватэрай фестывалю стаў гістарычны клуб Players у Грамэрсі-парку, заснаваны Эдвінам Бутам, Маркам Твэнам і Джонам Сінгэрам Сарджэнтам.

У конкурснай праграме паказваецца мастацкі фільм з Беларусі «Вышэй неба» (Horizon Sky). Гэта гісторыя 20-гадовага менскага рок-музыкі Мікіты, якому лекары паведамляюць, што ў яго дыягнаставаны ВІЧ. Каханая дзяўчына сыходзіць, ад яго адварочваюцца сябры гурта, яго «выжываюць» з універсітэта, бацькі абвінавачваюць хлопца ва ўсіх смяротных грахах ...

На сусветную прэм'еру ў Нью-Ёрк, як паведаміў супрацоўнік дырэкцыі фестывалю Гэры Спрынгэр, арганізатары запрасілі рэжысёраў фільма Андрэя Курэйчыка і Дзмітрыя Марыніна. Але з абставiн, якія ад іх не залежаць, прыехаць яны не здолелі.

«Вышэй неба» - першы незалежны беларускі фільм, напэўна, за апошнія дзесяць гадоў. Кінематограф Беларусі кантралюецца дзяржавай. Праз цэнзурныя і фінансавыя праблемы здымаць незалежнае кіно не ўяўлялася магчымым. І толькі ў мінулым годзе, даслоўна цудам, нам удалося зняць беларускі поўнаметражны незалежны фільм - распавёў Андрэй Курэйчык. - На жаль, рэжым Лукашэнкі прымудрыўся настолькі сапсаваць стасункі з ЗША, што ў нас цяпер няма амерыканскага амбасадара, не працуе консульская служба. Штат амерыканскай амбасады з ініцыятывы беларускіх уладаў скарочаны настолькі, што няма каму выконваць консульскія функцыі, і праз гэтага няма магчымасці атрымаць амерыканскую візу ў Менску. Мы былі вымушаныя адмовіцца ад паездкі ў Нью-Ёрк, хоць вельмі хацелася прадставіць нашае кіно».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках