2 траўня 2024, Чацвер, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Арамнаў: У зваршчыкаў зарплата вышэй, чым у мяне

101
Андрэй Арамнаў: У зваршчыкаў зарплата вышэй, чым у мяне

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў распавёў пра праблемы заробкаў беларускіх спартсменаў.

Адказваючы на пытанні чытачоў «Прессбола», спартсмен не выключыў таго, што яму прыйдзецца паспрабаваць сябе ў ролі зваршчыка.

«Проста ведаю, што ў зваршчыкаў зарплата значна вышэй, чым у мяне. Гэтае пытанне адкрытае. Калі спартсменам не забяспечаць годную аплату, прыйдзецца папрацаваць зваршчыкам. Хоць бы, каб прыцягнуць увагу. Бо павінен жа нехта ў нашым кіраўніцтве задумацца аб сістэме аплаты працы спартсменаў.

Лічу, што заслужаныя людзі павінны ва ўсім быць прыкладам. Не разумею, навошта мне выдаюць розныя скарыначкі, калі я ўсё роўна не вылучаюся з агульнай масы. Хоць я заслужыў адпаведнага статусу стаўлення», - сказаў Андрэй Арамнаў.

Алімпійскі чэмпіён таксама распавёў, што яму неаднаразова паступалі прапановы выступаць за іншую краіну.

«Шмат разоў прапаноўвалі змяніць грамадзянства. І часам, калі вельмі-вельмі хочацца есці, але няма за што купіць, такія думкі сапраўды ўзнікаюць», - сказаў спартсмен.

Андрэй Арамнаў - алімпійскі чэмпіён гульняў 2008 года ў Пекіне, чэмпіён свету 2007 года, уладальнік сусветных рэкордаў па цяжкай атлетыцы ў вагавай катэгорыі да 105 кг.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках