2 траўня 2024, Чацвер, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пакінуў Удальцова пад хатнім арыштам

6
Суд пакінуў Удальцова пад хатнім арыштам

Масгарсуд адхіліў скаргу каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова, прызнаўшы законным рашэнне Басманнага суда аб змяшчэнні яго пад хатні арышт.

Сяргея Удальцова абвінавачваюць у датычнасці да арганізацыі масавых беспарадкаў у траўні 2012 года на Балотнай плошчы, паведамляе BBC.

Першапачаткова ён быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, але 9 лютага Басманны суд змяніў меру стрымання на хатні арышт.

Каардынатару «Левага фронту» дазволена мець зносіны толькі з адвакатамі і сваякамі. Акрамя таго, яму забаронена выкарыстоўваць сродкі сувязі і інтэрнэт.

У лютым паліцыя затрымала ў двары дома Удальцова некалькі чалавек, якія, па словах яго адваката, прыйшлі павіншаваць апазіцыянера з днём нараджэння, не ўваходзячы ў дом.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках