2 траўня 2024, Чацвер, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўязны Лазавік просіцца ў Еўропу

39
Неўязны Лазавік просіцца ў Еўропу

Неўязны ў ЕЗ фальсіфікатар хацеў бы з'ездзіць у Польшчу.

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік сёння ў Менску на сустрэчы з дэлегацыяй Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ заявіў, што ЦВК гатовая да далейшага дыялогу з самай ўплывовай структурай у выбарчай сферы, перадае «Радыё Свабода».

«Але нам даволі цяжка трапіць у офіс БДІПЧ АБСЕ нават у Варшаву. Усе суразмоўцы з нашага боку неўязныя ў краіны Еўразвяза. Так што тут ёсць пэўныя цяжкасці».

Пасля гэтага адбылася перадача спісу неўязных чыноўнікаў БДІПЧ:

«Я нават перадаў прадстаўнікам Бюро АБСЕ спіс усіх неўяздных беларускіх грамадзян. Тых людзей, якія ўнесеныя ў чорны спіс і не маюць права ўезду на тэрыторыю Еўрапейскага Звяза».

Нагадаем, у цяперашні час больш за 240 прадстаўнікоў беларускага рэжыму не маюць права ўязджаць у ЕЗ або весці бізнес на агульным рынку. Яны былі ўнесеныя ў «чорны» спіс ЕЗ з-за датычнасці да рэпрэсій.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках