6 траўня 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сведка на судзе: Следчыя патрабавалі сказаць, што Варламаў п'е

14
Сведка на судзе: Следчыя патрабавалі сказаць, што Варламаў п'е

Яшчэ адзін супрацоўнік «Агенцтва моды Сашы Варламава» на судзе заявіў пра ціск з боку следства.

Вадзім Кастэнка працаваў у агенцтве з 2007 года як спецыяліст па менеджменце, уладкаваўся адразу пасля школы, паведамляе «Еўрарадыё».

У судзе ён выступіў як пацярпелы і заявіў, што Аляксандр Варламаў прасіў яго хаваць ад дызайнераў і мадэльераў, што ім выплачваюць сутачныя.

Але праз некалькі пытанняў Кастэнка нечакана прызнаўся, што на яго ціснулі падчас следства, прасілі казаць, што Варламаў шмат п'е.

«Падчас следства пыталіся аб алкагольных напоях і давалі зразумець, што будуць праблемы, калі не буду адказваць як трэба. Следчыя сказалі: трэба напісаць, што Варламаў злоўжываў алкаголем. Я адмовіўся, і гэта прыбралі з пратаколу толькі праз 30-40 хвілін», - кажа Вадзім Кастэнка. Падчас следства хлопца дапытвалі каля 20 разоў.

Вадзіма Кастэнку дапытвалі ў судзе цэлы дзень, іншыя не паспелі выступіць.

Калі даходзяць да пытанняў Варламава, той нечакана сказаў свайму былому супрацоўніку: «Вы пасля школы проста займаліся кур'ерскай працай».

Нагадаем, мадэльера абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд над ім ідзе ўжо больш за месяц.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках