6 траўня 2024, панядзелак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У забойстве Вайніцкага шукаюць «расейскі след»

15
У забойстве Вайніцкага шукаюць «расейскі след»

Раман Вайніцкі мог перашкаджаць інтарэсам «трэцяга боку» ў Літве.

Такую версію выказаў літоўскі парламентарый Арвідас Анушаўскас. У прыватнасці, пра «расейскі след» у справе забітага беларускага грамадскага дзеяча ён заявіў у інтэрв'ю літоўскаму тэлеканалу LNK.

«Расея імкнецца аб'яднаць усе нацыянальныя супольнасці ў Літве супраць «дрэнных літоўскіх законаў», якія прымаліся апошнім часам у сферы культуры і адукацыі. Тут вельмі ясныя інтарэсы трэцяй краіны. А ён не раз выступаў супраць гэтых спробаў, пазіцыя Рамана Вайніцкага была выказана заўсёды вельмі ясна», - сказаў Арвідас Анушаўскас.

Нагадаем, Рамана Вайніцкага, лідэра Згуртавання беларускіх грамадскіх аб'яднанняў Літвы, учора раніцай знайшлі забітым у падвале шматпавярховага дома, дзе ён жыў. Ён быў звязаны, а на целе знайшлі сляды катаванняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках