3 траўня 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры электрычнасць здабываюць з бульбы (Відэа)

153
У Мазыры электрычнасць здабываюць з бульбы (Відэа)

Інжынер Мазырскага НПЗ «адабраў хлеб» у добрай паловы Акадэміі Навук Беларусі.

Пра вынаходства Аляксандра Зазулі паведамляе телаканал «Мозырь».

«На заводзе Аляксандра ведаюць як інжынера лінейных збудаванняў сувязі. Ён нярэдкі госць завадскіх мерапрыемстваў. Аб'ектыў яго камеры захоўвае падзеі і людзей. Гэтыя фатаграфіі друкуюць у карпаратыўным выданні «Мозырский нефтепереработчик», паведамляе тэлеканал.

Але праславіўся інжынер ПАІС ААТ Мазырскі НПЗ дзякуючы цалкам нечаканаму вынаходству - унікальнай крыніцы энергіі.

«Яшчэ ў піянерскім узросце я захапіўся мадэляваннем і тэхнічнай творчасцю. Яшчэ тады я навучыўся атрымліваць энергію з падручных матэрыялаў. Калі даведаўся аб конкурсе ў Менску («Тэхна-Арт»), я ўспомніў сваё дзіцячае захапленне і вырашыў прыняць удзел. Для таго, каб мая праца была арыгінальная, я абраў менавіта бульбу, так як гэта самая папулярная гародніна ў Беларусі», распавядае Аляксандр.

«Маленькая лямпачка бесперабойна гарэла два тыдні на адной толькі бульбе. Вынаходнік быў шчаслівы. І што прыемна, у сям'і Аляксандра з разумеем паставіліся да такіх фокусаў. Бо дзеля мастацтва не шкада і мяшка бульбы», паведамляе тэлеканал «Мозырь».

Нагадаем, «вынаходніцтва» беларускіх навукоўцаў - агурочны камбайн, маніторы «Інтэграл» і рысасушылка, - сталі сапраўднымі хітамі інтэрнэту.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках