8 траўня 2024, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура апратэставала прысуд Дорну

5
Пракуратура апратэставала прысуд Дорну

Дзяржаўнае абвінавачванне падало пратэст на прысуд кіраўніку Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Юрыю Дорну.

«Дзяржабвінаваўца накіраваў у суд касацыйны пратэст на прысуд Юрыю Дорну», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.

Як патлумачылі крыніцы, блізкія да дадзенага судовага працэсу, пратэст накіраваны праз суд Цэнтральнага раёна ў Менскі гарадскі суд. Разгляд дадзенага пратэсту дзяржаўнага абвінавачання можа адбыцца ў канцы траўня - пачатку чэрвеня.

Нагадаем, 29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў Ю.Дорна па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў - ІФ) КК Беларусі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Час утрымання пад вартай яму залічыўся ў тэрмін пакарання. Ю.Дорн быў адпушчаны з-пад варты ў зале суда. Ён быў апраўданы па ч. 1 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) за адсутнасцю складу злачынства, па ч. 2 і 3 арт. 426 - апраўданы за недаказанасцю віны.

Суд прызначыў Ю.Дорну падпіску аб нявыездзе, удакладніў прадстаўнік пракуратуры.

Пракурор прасіў суд прызначыць Ю.Дорну 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць адказныя пасады на пэўны тэрмін.

Згодна з новым абвінавачваннем, якое 28 лютага зачытаў пракурор, Ю.Дорну пакінулі частцы 1, 2, 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў). З абвінавачвання прыбралі артыкул пра атрыманне хабару.

Ю.Дорн быў затрыманы ў канцы сакавіка 2012 года, у дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа за атрыманне хабару ў памеры больш як $13 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню. Затым у дачыненні да яго быў распачаты шэраг крымінальных спраў за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, ухіленне ад выплаты падаткаў, службовы падлог.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках