9 траўня 2024, Чацвер, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Губарэвіч: Першы крок павінен зрабіць рэжым

18
Юрый Губарэвіч: Першы крок павінен зрабіць рэжым

Намеснік старшыні руху «За свабоду» заявіў, што магчымасць дыялогу паміж Менскам і Брусэлем з'явіцца пасля вызвалення палітвязняў.

Так Юрый Губарэвіч пракаментаваў заклік лідара руху Аляксандра Мілінкевіча да Еўрапейскага Звязу адмовіцца ад санкцый супраць Лукашэнкі.

«Калі мы гаворым пра магчымасць пачатку дыялогу, то павінен быць пададзены сігнал афіцыйнаму Менску, што сітуацыя паміж ім і Еўразвязам можа мяняцца ў пазытыўны бок. Можна нават акрэсліць выгады, якія атрымае афіцыйны Менск ад гэтага супрацоўніцтва, але ўсё роўна першы крок павінен быць зроблены рэжымам, і гэты крок - вызваленне палітвязняў».

Намеснік Мілінкевіча падкрэсліў, што заявы кіраўніка руху «За свабоду» не азначаюць, што палітык заклікае Еўразвяз пачаць дыялог з афіцыйным Менскам, не чакаючы вызвалення палітвязняў, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, учора ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». Старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаўся на ёй у падтрымку дыялогу Еўразвяза з рэжымам, бо гэта, па яго словах, «адцягне Беларусь ад Расеі». Палітык заявіў, што лібералізацыя ў 2009-2010 гадах дала вынік, а правакацыя на плошчы 19 снежня 2010 года адбылася «не без удзелу расейскіх спецслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках