8 траўня 2024, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міжнародная амністыя» пікетавала амбасаду Беларусі ў Маскве

7

10 красавіка актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International зладзілі акцыю супраць ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі.

Акцыя праходзіла насупраць беларускай амбасады ў Маскве і была прымеркаваная да публікацыі штогадовага дакладу Amnesty International пра сітуацыю са смяротным пакараннем у розных краінах свету.

Актывісты разгарнулі і цягам гадзіны трымалі 7-метровы транспарант, якія заклікае ўлады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Афіцыйнай рэакцыі амбасады на акцыю не было.

Паводле звестак Amnesty International, за апошнія дваццаць гадоў у Беларусі было пакарана смерцю больш за 400 чалавек. Ёсць падставы меркаваць, што асуджаных на смяротнае пакаранне змушалі прызнаць сваю віну пад катаваннямі. Прысуды прыводзяцца ў выкананне стрэлам у патыліцу. Асуджаных інфармуюць пра пакаранне смерцю за некалькі гадзін або хвілін да выканання прысуду. Целы пакараных не вяртаюцца сем'ям для пахавання, месцы пахавання захоўваюцца ў таямніцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках